Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях распрацоўкі супрацьвірусных вакцын і лакалізацыі вытворчасці замежных вакцын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Лукашэнка адзначыў, што сёння ўвага ўсяго свету засяроджаная на адной праблеме — ліквідацыі ўспышкі пандэміі COVID-19. Для гэтага ва ўсіх краінах прымаюцца беспрэцэдэнтныя меры, і Беларусь не выключэнне. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў краіне змагаюцца з распаўсюджваннем каронавіруса «спакойна, як належыць, захаваўшы сістэму аховы здароўя».
«У апошнія два тыдні мы рэгулярна разглядаем пытанні арганізацыі выяўлення і лячэння ў краіне хворых з каранавіруснай інфекцыяй. Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць наступны этап супрацьстаяння глабальнай хваробы — масавую вакцынацыю насельніцтва ў мэтах выпрацоўкі так званага калектыўнага імунітэту», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У краіне зараз абмяркоўваюць магчымасць вытворчасці замежнай вакцыны ад каранавіруса. Акрамя таго, беларускія навукоўцы нацэлены на стварэнне ўласнага прэпарата.
«Аднак незалежна ад таго, ці выйдзем мы на вытворчасць вакцыны ў разумныя тэрміны або не, хачу, каб грамадства ведала — краіна будзе забяспечана вакцынай, і кожны жадаючы зможа мець да яе свабодны доступ», — запэўніў Лукашэнка.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…