У аддзеле мастацтва Гродзенскай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага адкрылася выстава «Шалі і меры: гісторыя аднаго прадмета», на якой прадставілі больш за сто відаў старадаўніх вагаў 19−20 стагоддзя з прыватных калекцый гродзенцаў, паведаміў «Гродна Плюс».
— Мяне цікавіць, як механізмы працуюць. Я ўжо такі «жалезны чалавек». Вы ўбачыце тут вельмі шмат чыгунных вагаў, само ліццё, тэхналогію вытворчасці. Гэта прыгажосць, калі з прадмета простага бытавога рабілі твор мастацтва. Пасля гэтага яно працавала 200 гадоў, 100 гадоў. У адной краме магло знаходзіцца 100 гадоў. Гэтыя шалі не мяняліся, — сказаў калекцыянер Алег Ёрш.
На выставе прадставілі кухонныя шалі пачатку 20 стагоддзя ў чыгунным корпусе і шалі з эмаляванай добрым бокам. Не абышлі бокам і савецкі час. Тады да выкарыстання дазваляліся толькі рычажныя шалі, яны таксама занялі сваё месца на выставе.
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…