Новости

Магазін OZ у Гродне вярнуўся ў ГЦ «Нёман»

15 снежня ў 17:00 адкрыўся гродзенскі магазін OZ. Гандлёвы аб’ект будзе працаваць па ранейшым адрасе: вул. Савецкая, 18, штодня з 10.00 да 20.00, паведамілі Hrodna.life ў кампаніі.

У OZ звяртаюць увагу, што ў святочныя дні ў крамы асаблівы графік: 25 снежня ён адкрыты з 10:00 да 19:00, 31 снежня — з 10:00 да 18:00, а 1 студзеня — выхадны. З 2-га студзеня 2021 года з панядзелка па суботу магазін OZ будзе чакаць наведвальнікаў з 10:00 па 20:00, у нядзелю — з 10:00 да 19:00.

1 лістапада магазін OZ у ГЦ «Нёман» зачынілі па рашэнні Дзяржкамітэта па стандартызацыі. Крама не працавала 26 кастрычніка — Дзень «народнага ультыматуму». Пункт самавывазу ў ГЦ «Нёман» спыніў працу 29 лістапада, новы пункт самавывазу пачаў працу 1 снежня на вул. Сацыялістычнай, 38. Ён будзе працаваць да 17 снежня ўключна.

Пра OZ

Кампанія OZ уключае ў сябе адзін з найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-магазінаў OZ.by і сетку рознічных магазінаў OZ. Першы магазін брэнда OZ адкрыўся ў 2009 годзе. Сетка ўключае ў сябе 28 магазінаў па ўсёй Беларусі.

OZ закроет в Гродно пункт выдачи заказов. Магазин ранее закрыли по решению Госстандарта

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024