Новости

Жыхар Скідзеля затрыманы за пагрозы міліцыянтам

Супрацоўнікі ўпраўлення па Гродзенскай вобласці ГУБАЗіК МУС сумесна з калегамі з АМАПу затрымалі 38-гадовага жыхара Скідзеля, паведамляе БЕЛТА.

«Індывідуальны прадпрымальнік са жніўня да снежня, выкарыстоўваючы розныя нікнэймы, размяшчаў у дэструктыўных рэгіянальных Telegram-чатах заклікі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і знішчэння іх маёмасці. Затрыманы не хавае, што абразы і пагрозы ў адрас супрацоўнікаў і дзеючай улады размяшчаліся ім у розных Telegram-чатах неаднаразова», —распавялі ў МУС.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны. Узбуджаная крымінальная справа.

«Любыя заклікі да замаху на супрацоўнікаў міліцыі, іх блізкіх і маёмасць не застануцца без увагі. Нягледзячы на ўяўную ананімнасць, вінаватыя будуць выяўлены і прыцягнутыя да адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасці», — дадалі ў ведамстве.

Абраза супрацоўніка РАУС у Лідзе

У Лідзе распачата некалькі крымінальных спраў, звязаных з абразамі ў адрас супрацоўнікаў міліцыі, суда або іншых службовых асоб. Адно з іх тычыцца 54-гадовай непрацуючай лідчанкі, якая 13 жніўня на сваёй старонцы ў Instagram размясціла паведамленне, якое змяшчае абразы ў адрас супрацоўніка РАУС і намесніка старшыні райвыканкама, піша lidanews.by.

Санкцыя артыкула 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» прадугледжвае пакаранне грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024