Новости

Лукашэнка: Беларусь можа заняцца распрацоўкай і вытворчасцю ўласнай вакцыны ад каранавіруса

Беларусь можа наладзіць вытворчасць уласнай вакцыны ад каранавіруса. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з калектывам 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя Н.Е.Саўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка растлумачыў, што цяпер разглядаюцца тры асноўных варыянты процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі: закупка расійскай вакцыны, арганізацыя ў Беларусі вытворчасці вакцын з расійскага штаму, а таксама распрацоўка ўласнай вакцыны.

«Я не выключаю, што нам прыйдзецца задзейнічаць усе тры варыянты. Нам трэба будзе купіць вакцыну, каб тэрмінова правакцынаваць групу рызыкі (гэта лекары і медсёстры перш за ўсё). Нам нядрэнна было б наладзіць вытворчасць. Справа нават не ў тым, што мы потым зможам прадаць яе, але трэба для сябе і сваіх людзей вырабіць вакцыну. Таму пойдзем усімі гэтымі напрамкамі. І калі напрацоўкі нашых навукоўцаў апынуцца сур’ёзнымі, будзем займацца ўласнай вакцынай,» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, расійскі бок гатовы прадаставіць Беларусі ўсё неабходнае, каб наладзіць тут вытворчасць вакцыны.

«Чаму я не выключаю вытворчасці ўласнай? Я перакананы, што гэтая зараза (каранавірус — БЕЛТА) застанецца з намі назаўжды. Таму нам патрэбна будзе вакцына. І не толькі сёння-заўтра, але і паслязаўтра, — растлумачыў кіраўнік дзяржавы. — Калі мы навучымся вырабляць самі, атрымаем вопыт, значыць, у нас будуць добрыя спецыялісты, навукоўцы, добрыя медыкі, і ахова здароўя такім чынам будзе развівацца. Наогул біятэхналогіі - гэта вялікая перспектыва», — падкрэсліў ён. Прапановы па вырабе ўласнай вакцыны Лукашэнку прапанавалі спецыялісты з Віцебска і навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў свеце зараз вядзецца барацьба за распрацоўку і вытворчасць вакцыны.

«Мяне што насцярожвае ў гэтай вакцыне — бойка за грошы. У гэтым круцяцца мільярды долараў, і ўсе пачалі біцца за гэтыя грошы, часам грэбуючы адказнасцю і за вакцыну, і тых людзей, якія ў дадзеным выпадку на выпрабаваннях», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Усе пазначаныя варыянты плануецца абмеркаваць 17 снежня на ўзроўні кіраўніка дзяржавы з удзелам зацікаўленых бакоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024