Навіны

У Aviasales рэзка выраслі запыты на вылеты з Беларусі. Амаль усе квіткі ў Польшчу — у адзін канец

Ноччу стала вядома, што з 21 снежня беларусы не змогуць выехаць за мяжу наземным спосабам. 10 снежня ў пошукавіка авіябілетаў Aviasales.by рэзка ўзраслі запыты на вылеты. Самымі папулярнымі сталі пошукі вылетаў у дзве суседнія краіны — Польшчу і Расею, Украіна на трэцім месцы, расказалі Onliner у кампаніі. 95% набытых квіткоў у Польшчу — у адзін канец.

Бот анамалій кампаніі зафіксаваў, што:

  • на 61,5% павялічылася колькасць пошукаў у Польшчу з Беларусі,
  • на 60,2% — у Расію,
  • на 59,5% — ва Украіну.

З Цэнтральнай Еўропы ёсць броні ў Чэхію, Галандыю, Германію, але іх істотна менш, чым у краіны з топ-3.

— У норме такія пікі звязаны з сезонамі. Напрыклад, летнімі або зімовымі канікуламі, доўгімі выхаднымі ў кастрычніку або ліпені, а таксама падчас распродажаў, — распавялі ў Aviasales.by.

З Польшчай, дарэчы, складваецца цікавая сітуацыя: 95% набытых квіткоў — у адзін канец.

Колькі цяпер каштуюць квіткі на папулярныя кірункі?

Сярэдні чэк на квіток у Расію — 865 рублёў, гэта ў чатыры разы больш, чым годам раней, бо рэйсаў паміж краінамі стала менш яшчэ з пачатку пандэміі каранавіруса. Квіткі па украінскіх маршрутах абыходзяцца ў сярэднім у 294 рублі — цана засталася на ўзроўні мінулага года. Сярэдні кошт вылету ў Польшчу вырас удвая — 205 рублёў. Такія дадзеныя дае Aviasales.by.

Кошт аднаго квітка на снежань-студзень з Мінска ў Варшаву вагаецца ад 139 да 396 рублёў, у Маскву — ад 270 да 887 рублёў, у Кіеў — ад 171 да 441 рубля.

Ноччу 10 снежня на Нацыянальным прававым партале апублікавалі змены ў дакументы, якія датычацца перасячэння межаў у сувязі з пандэміяй каранавіруса. Для беларусаў і замежнікаў з відам на жыхарства ўводзіцца часовая забарона на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску. Выключэння пералічаныя ў дакуменце. Забарона пачне дзейнічаць з 21 снежня.

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024