У Беларусі раскрылі дзейнасць тэрарыстычнай групы, якая здзейсніла некалькі нападаў у Гродзенскай вобласці, паведамілі на ОНТ.
Сярод дзеянняў, у якіх абвінавачваюць групу, — падпал дома міліцыянта і падрыў аўтамабіля. Мяркуючы па апублікаваным відэашэрагу, гаворка ідзе аб падпале машыны і дома супрацоўніка міліцыі ў Ваўкавыску 2 кастрычніка і выбуху аўтамабіля міліцыянта на Альшанцы 20 лістапада.
Дзеянні невядомых у мікрараёне Альшанка па ўказанні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь былі перакваліфікаваныя на ч. 1 арт. 289 КК у тэрарызм. Справу перанакіравалі ў упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці. Невядомым пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.
«Удзельнікаў затрымалі. Падчас ператрусу ў доме, дзе хаваўся арганізатар, знайшлі цэлы арсенал. У тым ліку гранаты і выбухоўка», — распавялі на АНТ. Падрабязнасці справы паабяцалі апублікаваць у вячэрнім выпуску навін.
На кадрах відэашэрагу, якія ілюструюць вынікі ператрусу, бачная ўпакоўка ад стартавага пакета ўкраінскага мабільнага аператара.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…