Новости

Студэнты заступіліся за выкладчыка ГрДУ, якому не працягнулі кантракт. Што адказала адміністрацыя

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы не працягнулі кантракт старэйшаму выкладчыку кафедры агульнай фізікі Валянціну Аскірка. Ён лічыць, што гэта магло быць звязана з яго поглядамі. Студэнты сабралі 270 подпісаў у падтрымку выкладчыка і папрасілі аб’явіць яму падзяку. Адміністрацыя адказала, што гэтага не будзе: выкладчык парушаў дысцыпліну.

«3.12.2020. Звольнены. Непрацягненне кантракту. Свабода! Скончыўся перыяд прафесійнага жыцця працягласцю болей за 20 гадоў. Вельмі люблю выкладчыцкую работу, але ад сёння ўсё будзе інакш.
Удзячны сваім настаўнікам і калегам.
Удзячны сваім студэнтам.
Адносіны студэнт-выкладчык — гэта не „дыстанцыя“. Гэта жыццё, напоўненае эмоцыямі, адукацыйнымі прыгодамі, навуковымі дотыкамі. Адкрыта, без фальшу, без маны.
Carpe diem!
Як жа цяжка быць чалавекам! Але толькі гэта апраўдваецца пры любых абставінах.
Я — ёсць! Я — буду!
Упэўнены: ПЕРАМОЖАМ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!», — напісаў Валянцін Аскірка ў Facebook.

Студэнты падтрымалі выкладчыка

Больш за 270 студэнтаў і выпускнікоў інжынерна-фізічных спецыяльнасцяў ГрДУ паставілі свае подпісы ў абарону выкладчыка. Яны прасілі абвясціць падзяку рэктара старэйшаму выкладчыку «за шматгадовую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, чым ён заслужыў павагу і ўдзячнасць студэнтаў і выпускнікоў факультэтаў».

«Вельмі сумна, што ў адміністрацыі ГрДУ імя Янкі Купалы не аказалася людзей, здольных ацаніць прафесійныя якасці В.Ф. Аскірка як аднаго з лепшых выкладчыкаў фізікі ў ГрДУ імя Янкі Купалы», — напісалі яны ў звароце да рэктара універсітэта Ірыне Кітурка.

Дакументы размясціў Telegram-канал «ГрДУ — ПЕРАМЕН ! ГрГУ — ПЕРЕМЕН».

Адміністрацыя: неаднаразова дапускаў парушэнні дысцыпліны

«Аб'ява падзякі з’яўляецца выглядам заахвочвання работнікаў за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, павышэнне прадукцыйнасці працы, працяглую i бездакорную працу, поспехі ў вучэбнай, навуковай, выхаваўчай рабоце, наватарства і іншыя дасягненні ў універсітэце.

У сувязі з тым, што старэйшы выкладчык кафедры агульнай фізікі фізіка-тэхнічнага факультэта Аскірка Валянцін Фёдаравіч неаднаразова дапускаў парушэнні выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, да заахвочвання ў выглядзе падзякі на падставе хадайніцтва ён не прадстаўлены", — адказаў студэнтам на зварот прарэктар па вучэбнай працы Генадзь Гачко.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024