Навіны

З’явіўся сайт памяці беларускага журналіста Паўла Шарамета

28 лістапада — Дзень нараджэння беларускага журналіста Паўла Шарамета. Яму споўнілася б 49 гадоў. Раніцай 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева выбухнуў яго аўтамабіль, калі ён ехаў на радыёэфір.

Сям’я, сябры і калегі Паўла Шарамета стварылі фонд «Свабода і салідарнасць», каб захаваць усё тое, што стварыў журналіст, а таксама працягнуць ягоную справу: падтрымліваць маладых журналістаў і свабоду слова ў Беларусі, Украіне і Расіі. 28 лістапада пачаў працаваць сайт, дзе можна знайсці інфармацыю аб фондзе, а таксама гісторыю Паўла Шарамета, яго інтэрв'ю, фільмы і кнігі: pavelsheremet.com/

«Час імкліва імчыць наперад. Вось ужо чатыры гады, як з намі няма Паўла. Вельмі хацелася б, каб сайт, які пачынае сваю працу ў памяць пра яго, з’яўляўся рупарам для ўсіх журналістаў, праваабаронцаў і простых людзей, якія не баяцца казаць праўду. Таму што дэвіз, з якім жыў і працаваў Павел: «Сіла не ў сіле, сіла — ў праўдзе!" — адзначыла мама Паўла, старшыня Фонду Людміла Шарамет.

Што будзе на сайце?

На сайце будуць з’яўляцца навіны аб магчымасцях Фонду, якія будуць актуальныя для журналістаў трох краін, апошнія навіны аб расследаванні забойства Паўла Шарамета. Тут таксама можна паглядзець дакументальныя фільмы журналіста, знайсці яго кнігі (Павел Шарамет — аўтар некалькіх публіцыстычных кніг, а таксама навучальнага дапаможніка для тэлевізійных журналістаў), прачытаць яго лепшыя матэрыялы. Над сайтам працавала гродзенская вэб-студыя «Іквадарт».

Што будзе рабіць фонд?

Фонд імя Паўла Шарамета плануе штогод выдаваць прэмію лепшым журналістам Беларусі, Украіны і Расіі — краінах, дзе жыў і працаваў журналіст. Таксама Фонд плануе прызначыць імянную стыпендыю для таленавітых студэнтаў журфакаў трох краін.

Павел Шарамет працаваў у трох краінах — Беларусі, Расіі і Украіне. Пасля яго арышту за крытычныя матэрыялы ў 1997 годзе ён быў вымушаны з’ехаць у Расію. Пазней Шарамета пазбавілі беларускага грамадзянства. З 2012 года Павел Шарамет жыў і працаваў у Кіеве.

Пасля гібелі Паўла Шарамета пахавалі на Паўночных могілках пад Мінскам. Заказчыкі і выканаўцы яго забойства да гэтага часу не названыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024