Навіны

Астравецкія выратавальнікі выцягнулі карову з балота

Незвычайную аперацыю па выратаванні каровы правялі астравецкія ратавальнікі. Увечары 26 лістапада, а 16.28 на пульт дыспетчара раённага аддзела надзвычайных сітуацый паступіў званок з просьбай дапамагчы выцягнуць карову з балота паблізу хутара Кланішкі, піша ostrovets.by.

Гаспадары распавялі, што днём навязалі сваю карміцельку з цялём, а тая сарвалася і сышла на балота. Дзіцяня жывёлы яны выцягнулі самі, а з каровай ўсё аказалася больш складана.

На выклік адправіліся выратавальнікі з пасады ў Варнянах.

Выцягнуць карову аказалася не так проста. Аперацыя па выратаванні ўскладнялася тым, што ўжо было цёмна, а жывёла знаходзілася ў цэнтры балота. Да таго ж у работнікаў МНС угразла і машына — прыйшлося выклікаць на дапамогу аддзяленне пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада на аб’ектах АЭС.

Сумеснымі намаганнямі карову ўдалося вызваліць з балота. Жывёла, як і цяля, не пацярпелі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024