Навіны

Асуджаны на 30 сутак супрацоўнік «Гродна Азот» выйшаў на волю

26 лістапада выйшаў на волю Аляксандр Жук, супрацоўнік «Гродна Азот», асуджаны на 30 сутак адміністрацыйнага арышту.

Ён адбываў арышт у ізалятары часовага ўтрымання на Гая, 4. Яго адпусцілі каля 6.50. Сустрэлі Аляксандра каля 15 чалавек, у тым ліку былыя калегі з ліку стачкама, якіх ужо звольнілі. Аляксандр пакуль адмовіўся ад каментароў. Яго забралі дадому бацькі.

Аляксандр Жук — супрацоўнік «Гродна Азот», сябра незалежнага прафсаюза. Ён знік раніцай 27 кастрычніка. Яго забралі на гутарку ў КДБ. Да суда ён знаходзіўся ў ізалятары. 28 кастрычніка суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў двух несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і прысудзіў 30 сутак адміністрацыйнага арышту.

Падзяліцца
Меткі: законправа

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024