Новости

Доктар з Астраўца: «Свабодныя месцы для пацыентаў ужо на мяжы»

Сітуацыя з каранавірусам ў Беларусі застаецца складанай. Пры гэтым нават Міністэрства аховы здароўя прызнае, што ў Мінскай і Гродзенскай абласцях становішча самае сур’ёзнае.

Як ананімна расказвае «Еўрарадыё» крыніца ў цэнтральнай раённай бальніцы Астраўца — беларускага «горада атамшчыкаў», — сітуацыя з COVID-19 там выклікае асцярогі.

«Свабодныя месцы для пацыентаў ужо на мяжы», — кажа суразмоўца.

З-за сітуацыі ў бальніцы цэлыя аддзяленні закрываюць і перапрафілююць пад пацыентаў з каранавірусам.

Статыстыкі па захворванню ў рэгіянальным разрэзе Міністэрства аховы здароўя не публікуе.

Чытайце таксама: «Как в аду. Каждый второй — с „короной“, работаем по 15 часов в день». Врач рассказала о второй волне коронавируса в поликлиниках Гродно

Міністэрства аховы здароўя чакае, што пік другой хвалі каранавіруса прыйдзецца на снежань — студзень, пасля чаго Беларусь выйдзе на плато. Медыкі не выключаюць, што вясной можа надысці ўжо трэцяя хваля COVID-19.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024