Telegam-канал «Списки задержанных» паведаміў аб запуску сайта, які дазволіць знайсці блізкіх, затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, піша nashaniva.by.

Сайт размешчаны па гэтым адрасе, дастаткова ўвесці прозвішча чалавека ў радок, каб сістэма паказала імя, дату затрымання і інфармацыю аб яго цяперашнім месцазнаходжанні.

«На дадзены момант падключаныя да сайта спісы толькі за лістапад. Крыху пазней дадасца верасень і кастрычнік. Сайт у працэсе ўдасканалення, гэта тэставая версія. Мы вырашылі публікаваць на дадзеным этапе, каб палегчыць вам пошукі ўжо цяпер» — напісалі стваральнікі сайта.