Навіны

Лукашэнка: «Партрэтаў Лукашэнка пад бчб-сцягамі не было. Мы прыбярэм гэтую фашысцкую сімволіку»

Партрэтаў Лукашэнкі з бел-чырвона-белым сцягам не было, а Гітлера - былі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада на сустрэчы з работнікамі «Гомсельмаш». Ён сказаў, што заўсёды быў супраць бел-чырвона-белых сцягоў і прыбярэ «фашысцкую сімволіку» з беларускага грамадства.

 — Што тычыцца фашызму, гэта да мяне ніяк не прыляпіш, бо я інтэрнацыянальны чалавек. Вы ж бачыце маю палітыку: я заўсёды ганарыўся тым, што ў нас няма боек і супярэчнасцяў паміж рознымі нацыянальнасцямі. А ў нас пад 100 нацыянальнасцяў жыве. Я заўсёды ганарыўся тым, што ў нас міжканфесійны свет. І я заўсёды казаў пра тое -гэта мой лозунг перадвыбарчы — кожны павінен знайсці сваю дарогу да храма.

 — Таму я не нацыяналіст, а фашызм — вышэйшая форма нацыяналізму. Фашыстам можа быць заўзяты нацыяналіст. Гэта не да мяне.

 — І, вы ведаеце, я ж не хаджу пад фашысцкімі бел-чырвона-белымі бчб-сцягамі. Я адкрыта кажу, што гэта фашысцкая сімволіка. <…>

Калі ў нас былі бчб-шные сцягі, якія нацыяналісты праціснулі, я катэгарычна пярэчыў. Ну, абралі - я стаў прэзідэнтам. Я імгненна ўнёс вам, вырашыце: вось адна сімволіка, вось — іншая. Якую абярэце, такая будзе. Пераважная большасць выбрала цяперашнюю дзяржаўную сімволіку. Якія да мяне пытанні?

І потым. Лукашэнка партрэтаў пад бчб-сцягамі не было. А фашыстаў - Гітлера — былі. І мы паказваем гэта.

Лукашэнка дае прысягу на вернасць Беларусі ў 1994 годзе

<…> І мы прыбярэм гэтую фашыскую сімволіку з нашага грамадства. Зробім гэта прыгожа.

Так сілавікі выкарыстоўваюць бчб-сцяг. Фота: Алена Кавальчук

 — І, перш за ўсё, растлумачваючы, убіваючы ў галаву людзям, што гэта нельга зрабіць. Мы больш за ўсіх пацярпелі ад вайны.

Так патрэбныя ідэі ўбіваюць людзям у галаву. Фота: radiokp.ru

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024