Новости

З 1 снежня ў Польшчы можна будзе працаваць людзям з гуманітарнай візай

Польшча ўнесла змены ў закон аб замежніках. Цяпер асобам з гуманітарнай візай можна будзе працаваць у Польшчы. Фактычна гэта правіла датычыцца грамадзян Беларусі, якім з восені 2020 пачалі выдаваць гуманітарныя польскія візы для магчымасці легальна пераехаць у Польшчу пры небяспецы знаходжання ў Беларусі.

З 1 снежня 2020 года, маючы гуманітарную візу ў пашпарце, чалавек можа ўладкоўвацца на працу ў Польшчы, як, да прыкладу, людзі з працоўнай візай. Патрабуецца толькі мець дазвол на працу ад працадаўцы, піша euroby.info.

Чытайце таксама: По гуманитарным визам в Польшу уехало 1050 белорусов

Таксама Польшча працуе над праектам закона для асоб з сектара IT і медыцыны, якія прыбываюць у краіну з гуманітарнай візай і адзнакай «Poland Business Harbour». Дадзенай катэгорыі асоб не спатрэбіцца ніякіх дазволаў ад працадаўцы, можна будзе працаваць або адкрываць сваю справу ў Польшчы, як гэта робяць асобы з картай паляка.

Варта звярнуць увагу, што працаваць з гуманітарнай візай, выдадзенай польскімі консульствамі, можна толькі на тэрыторыі Польшчы або на польскага працадаўцу. У далейшым чалавек з такой візай можа пры жаданні атрымаць від на жыхарства ў Польшчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024