У Гродне на 61-м годзе жыцця памёр футбаліст, экс-абаронца Гродзенскага «Хіміка» і былы трэнер «Нёмана» Сяргей Няфёдаў. Паводле інфармацыі TUT.BY, у яго быў каранавірус і праблемы сардэчна-сасудзістага профілю.

Сяргей Няфёдаў гуляў у клубе другой савецкай лігі «Хімік» Гродна. У 1977−1990 гадах у 395 гульнях забіў 54 мячы. У 1980 годзе гуляў за дубль мінскага «Дынама». У сезонах 1990−91 і 1991−92 гуляў за польскі клуб «Ягелонія» (Беласток) разам з Сяргеем Саладоўнікавым. Таксама ён працаваў трэнерам гродзенскай каманды «Кардан Флайерс», у 2000 годзе быў галоўным трэнерам мастоўскага «Нёмана». У 2005-м — галоўным трэнерам і начальнікам гродзенскага «Нёмана».

Сяргей Няфёдаў з’яўляецца лепшым пенальцістам у гісторыі Гродзенскага футбола — 38 з 55 мячоў ён правёў з адзінаццаціметровай адзнакі. У 1989 годзе атрымаў званне майстра спорту СССР.