Новости

Медыкі: паводле дакумента прырост па каранавірусу — 6170 новых выпадкаў за суткі

У Telegram-канале медыкаў «Белые халаты» апублікавалі табліцу, якая, як там сцвярджаюць, змяшчае звесткі аб новых выпадках каранавіруса з 6 па 14 лістапада. Згодна з ёй, па агульнай колькасці тых, хто захварэў на COVID-19, Гродзенскую вобласць апярэджвала толькі Мінская вобласць і Мінск.

Гэтыя звесткі, паводле іх інфармацыі, перададзеныя ў Міністэрства аховы здароўя аблвыканкамамі. Згодна з ім, 14 лістапада прырост па коронавирусу у Беларусі склаў 6170 новых выпадкаў. Афіцыйна Міністэрства аховы здароўя 14 листапада агучыла агульную лічбу тых, хто заразіліся за ўвесь час, — 112 870 чалавек, і сутачны прырост, адпаведна — 1248 хворых (на 15 лістапада — 1315).

Фота: t.me/belxalat

У «Белых халатах», са спасылкай на свае крыніцы, сцвярджаюць, што нават гэта — зменшаныя дадзеныя. Напрыклад, у Гомельскай вобласці за 14.11.2020 у розных лабараторыях было 1125 станоўчых тэстаў, санэпідэмслужбы перадалі ў аблвыканкам лічбу 954, а аблвыканкам на рэспубліку — 593 (гэтая лічба і адлюстравана ў табліцы). Медыкі таксама звярнулі ўвагу, што тэсты, вынікі якіх фармуюць статыстыку, робяць далёка не ўсім.

Табліца паказвае толькі дадзеныя па прыросце тых, хто захварэў і колькасці выпісаных. Звестак па смяротнасці ў ёй няма.

З апублікаваных дадзеных відаць, што менш за ўсё тых, хто захварэў, на 14 лістапада было ў Гомельскай вобласці. Больш за ўсё захварэлых за суткі было ў Мінску, згодна з дакументам, яго даганяе Віцебская вобласць. У Гродзенскай вобласці ў апублікаванай табліцы значыцца 34 546 тых, хто захварэў на 14 лістапада і сутачны прырост — 833 новых выпадкаў. Па агульнай колькасці тых, хто захварэў, Гродзенская вобласць там на трэцім месцы пасля Мінска і Мінскай вобласці.

Чытайце таксама: Владимир Караник снова говорит о плато по COVID-19. Но количество заболевших в Гродно не раскрывает

Мінздароўя прагназуе выхад на плато захворвання ў Беларусі на снежань-студзень.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024