Новости

У Беларусі - рэкордны прырост хворых на каранавірус. Як працуе перапрафіляваны пад COVID-19 кардыяцэнтр ў Гродне

Па стане на 13 лістапада каранавірусам заразіліся 111 622 беларусаў, ачунялі і выпісаны 93 570 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Толькі па афіцыйных дадзеных 1033 чалавекі з пацверджаным COVID-19 памерлі.

Прырост хворых за суткі ў Беларусі склаў 1167 чалавек. Напярэдадні быў - 1098. За апошнія суткі выпісалі 727 чалавек. Паводле афіцыйных звестак, за суткі памерлі 6 чалавек.

Усяго за перыяд распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 2 814 373 тэсту (33 821 тэст за апошнія суткі).

Нагадаем, што з 14 лістапада ў Гродне ўводзяць масачны рэжым. Абавязковым стане выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання ў аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры, бытавога абслугоўвання, рознічнага гандлю, у пасажырскім транспарце і іншых месцах з масавай колькасцю людзей, у грамадскіх месцах.

Медыкі фіксуют, што пнеўманіі падчас гэтай хвалі COVID-19 сталі больш складанымі, павялічылася колькасць кіслародозалежных пнеўманій.

Кардыяцэнтр перапрафіляваны пад COVID

Ужо ўсе гродзенскія бальніцы у той ці іншай ступені задзейнічаны ў лячэнні небяспечнай інфекцыі, у тым ліку і 4-я бальніца, якую першапачаткова планавалі пакінуць «чыстай», піша s13.ru.

Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр каля двух тыдняў таму таксама перапрафіляваўся пад лячэнне хворых з каранавірусам. Медыкі цэнтра працуюць з імі акрамя асноўнага профілю, расказалі на СТБ. Ужо ў першую ноч сюды прывезлі па хуткай 30 чалавек.

12 рэанімацыйных ложкаў, на кожны — свой апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. У аддзяленнях свабодных месцаў няма, бо ў кардыяцэнтр прывозяць толькі цяжкіх хворых. Як толькі ім становіцца лягчэй — пераводзяць у іншыя стацыянары, а на іх месца бяруць новых. Усе ложкі кардыяцэнтра забяспечаны кропкамі падлучэння кіслароду.

Шлюз, где медики переодеваются в защитные костюмы
В реанимации заняты все места
Точка с кислородом

Кансультуе персанал прафесарска-выкладчыцкі склад Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Цяпер у кожным аддзяленні ўстаноўлена каля пяці рэцыркулятараў для абеззаражання паветра і да 25 бактэрыцыдных выпраменьвальнікаў. Перад кожнымі дзвярыма — кілімкі для абеззаражвання.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024