Ва ўрадзе зацвердзілі графік пераносу рабочых дзён у 2021 годзе. Рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 9 лістапада 2020 года № 635, піша TUT.BY.

Працоўныя дні ў 2021 годзе пераносяцца з пятніцы, 8 студзеня, на суботу, 16 студзеня, і з панядзелка, 10 траўня, на суботу, 15 траўня.

Гэта значыць на праваслаўныя Каляды мы будзем адпачываць чатыры дні запар — 7, 8, 9 і 10 студзеня (чацвер, пятніцу, суботу і нядзелю). У траўні мы будзем адпачываць таксама чатыры дні запар — 8 (суботу), 9 (нядзеля), 10 (панядзелак) і 11 траўня (аўторак — Радаўніца).

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён, устаноўлены гэтым пастанаўленнем, у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

График переноса рабочих дней в 2021 году
График переноса рабочих дней в 2021 году
График переноса рабочих дней в 2021 году