Навіны

Гродзенца асудзілі за абразу Караева

У Гродне 23 кастрычніка 2020 года асудзілі Юрыя С. за абразу генерал-маёра міліцыі Юрыя Караева, на той момант — міністра ўнутраных спраў. Гродзенца прызналі вінаватым і асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, паведаміла крыніца Hrodna.life.

4 жніўня ў Telegram-канале «Гродно Для Жизни Чат» Юрый С. са свайго тэлефона апублікаваў паведамленне з негатыўнай ацэнкай і ненарматыўнай лексікай у дачыненні да генерал-маёра міліцыі Юрыя Караева, паведамілі ў пракуратуры.

Гэта расцанілі як публічную абразу прадстаўніка ўлады і завялі крымінальную справу па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Пракуратура 29 верасня накіравала крымінальную справу па абвінавачванні Юрыя С. у суд. Юрыю пагражала да трох гадоў абмежавання волі.

Юрый Караеў - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гродзенскай вобласці з 29 кастрычніка 2020 года. Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (11 чэрвеня 2019 — 29 кастрычніка 2020), генерал-лейтэнант міліцыі.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024