У панядзелак раніцай у сециве з’явілася інфармацыя аб тым, што ў нядзелю першы блок Беларускай АЭС перастаў выпрацоўваць магутнасць, турбіна спыненая з-за выхаду з ладу трансфарматараў напружання. Нарэшце з’явіўся афіцыйны каментар ад БелАЭС, піша TUT.BY.

— Прычына спынення — выбухі некалькіх трансфарматараў напружання (яны прызначаныя для змены напружання ў сілавых электрычных ланцугах) на адным з агрэгатаў, звязаных з генератарам. Фармальна нічога надзвычайнага не адбылося, аналагічнае здарэнне здаралася на Ленінградскай АЭС, але расследаванне, аднаўленне схемы выдачы магутнасці і паўторная наладка зойме шмат часу, — напісала крыніца.

Чытайце таксама: На «Гродна Азот» спыніўся яшчэ адзін цэх

Паводле яе інфармацыі, да вытворцы трансфарматараў будуць гарантыйныя прэтэнзіі. Але ў бліжэйшы час станцыя выпрацоўваць энергію не будзе. Эксперты кажуць, што на бяспеку рэактара з пункту гледжання ўцечкі радыяцыі такі інцыдэнт ўплыву не аказвае.

Фота: прэс-служба кампаніі

Мінэнерга: Выпрабаванні праводзяць у адпаведнасці з праграмай

У канцы дня 9 лістапада ў Мінэнерга паведамілі, што на першым энергаблоку Беларускай АЭС працягваецца этап «Энергетычны пуск». «Дадзены этап прадугледжвае рэжымы працы энергаблока на розных узроўнях магутнасці (да 500 МВт), а таксама праверку ўстойлівасці працы энергасістэмы пры неаднаразовым яе паніжэнні».

— У ходзе праведзеных выпрабаванняў, у адпаведнасці з праграмай дадзенага этапу, выяўленая неабходнасць замены асобнага электратэхнічнага вымяральнага абсталявання. Работы па замене дадзенага абсталявання ажыццяўляюцца згодна з тэхналагічным рэгламентам. У цяперашні час на энергаблоку праводзяцца выпрабаванні і працы ў адпаведнасці з этапнай праграмай. Усе тэхналагічныя сістэмы функцыянуюць у штатным рэжыме, — гаворыцца ў паведамленні.

«Сталі ядзернай дзяржавай»

Нагадаем, у мінулую суботу Аляксандр Лукашэнка адкрыў БелАЭС у Астраўцы, даўшы дазвол на ўздым электрычнай магутнасці энергаблока да 400 МВт у адпаведнасці з этапнай праграмай. «Гістарычны момант: краіна становіцца ядзернай дзяржавай», — заявіў ён.

Гэта значыць, у суботу рэактар першага энергаблока працаваў на магутнасці 40%. У адпаведнасці з праграмамі выпрабаванняў магутнасць энергаблока павінна паэтапна павышацца да праектнай — 1190 МВт. Увод у прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока плануецца ў першым квартале 2021 года.

За трое сутак з моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму з БелАЭС адпушчана больш за 22 млн кВт·г электраэнергіі, што дазволіла зэканоміць 6,4 млн м куб. прыроднага газу на суму каля 1 млн долараў, паведамлялася ў суботу.

Як расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, штогод на БелАЭС будуць вырабляць каля 18 млрд кВт·ч. Запуск атамнай станцыі дазволіць замяшчаць каля 4,5 млрд кубаметраў прыроднага газу на год. Валютная нагрузка на бюджэт знізіцца больш чым на 500 млн долараў. Тэрмін эксплуатацыі станцыі — 60 гадоў з магчымасцю падаўжэння да 100 гадоў. Усяго на БелАЭС будуць працаваць больш за 2,5 тыс. чалавек, каля 60 з іх — спецыялісты з Расіі і Украіны з вопытам працы на атамных станцыях.