Навіны

У інклюзіўнай школе «Крок насустрач» новы набор удзельнікаў. Паспейце зарэгістравацца

Маладых людзей з Гродна, ва ўзросце ад 18-ці да 35-ці гадоў (у тым ліку і тых, хто мае розныя фізічныя абмежаванні), запрашаюць прайсці павучанне ў інклюзіўнай школе «Крок насустрач». Заняткі школы запланаваны на выхадныя 21−22 і 28−29 лістапада. Удзел у школе бясплатны. Харчаванне і праезд да месца правядзення школы аплочваюць арганізатараў.

Ахвотным паўдзельнічаць неабходна запоўніць анкету да 17-га лістапада (уключна) і прайсці конкурсны адбор.

Не баішся браць на сябе адказнасць? Часам думаеш пра тое, што можна зрабіць, каб штодзённае жыццё стала камфортней і лепш? Хочаш дзяліцца з іншымі сваім унікальным вопытам? Ведаеш, што стасункі з людзьмі, чые інтарэсы, звычкі, жыццёвыя абставіны ў корані адрозніваюцца ад тваіх уласных, сапраўды дапамагае развівацца?

Калі хаця б на адно пытанне ты адказала ці адказаў - так, станавіся ўдзельнікам інклюзіўнай школы «Крок насустрач»!

Напрацягу 4-х аднадзённых семінараў-трэнінгаў мы будзем шмат казаць аб валанцёрстве і валанцёрах, разважаць, якія бар’еры перашкаджаюць узаемадзеянню людзей з фізічнымі абмежаваннямі і без іх, а таксама разбірацца з тым, што трэба зрабіць, каб кожны чалавек у камандзе ўспрымаўся, як яе каштоўны рэсурс.

Мы прапануем сумесна разважаць, актыўна абменьвацца ідэямі, а таксама аналізаваць свой вопыт. Мы не хочам запрашаць спецыялістаў, якія будуць нас вучыць і не плануем глыбока паглыбляцца ў тэорыю.

Разам з намі Ты:

  • даведаешся, як стэрэатыпы ў дачыненні адзін аднаго ўплываюць на наша ўзаемадзеянне;
  • убачыш на канкрэтных прыкладах, як выяўляецца дыскрымінацыя;
  • зможаш лепш пазнаёміцца з самім (самой) сабой, а таксама са сваімі таварышамі;
  • навучышся дамаўляцца, размяркоўваць абавязкі, прымаць сумесныя рашэнні - увогуле, зразумееш, што значыць працаваць у камандзе;
  • атрымаеш ўяўленне пра тое, хто можа стаць валанцёрам і якія магчымасці валанцёрства дае нам;
  • задумаешся аб уласных каштоўнасцях, мэтах і аб тым, як іх рэалізоўваць.

Далучайся, і мы зможам зрабіць яшчэ адзін крок насустрач таму, каб нашы будні сталі ярчэй і цікавей!

Школа пройдзе 21−22, 28−29 лістапада (субота-нядзеля).

Удзел бясплатны! Харчаванне і праезд да месца правядзення мерапрыемства компенсуюць арганізатары.

!!! Пры неабходнасці будуць забяспечаны сродкі індывідуальнай абароны (дэзынфектары і маскі).

Кантактны тэлефон +375 295 877 185 Аня +375 297 211 381 Яна

Ахвотным узяць удзел трэба запоўніць анкету да 17-га лістапада (уключна) і прайсці конкурсны адбор.

Заяўкі ад патэнцыйных маладзейшых за 18 гадоў могуць быць разгледжаны ў індывідуальным парадку.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024