Навіны

«БЧБ-нявесту» Іну Зайцаву асудзілі і далі штраф. Вясельную сукенку забралі

Мінчанка Іна Зайцава правяла ў гродзенскім ІЧУ амаль тры дні. 3 лістапада выязны суд Кастрычніцкага раёна аштрафаваў дзяўчыну на 25 базавых велічынь (675 рублёў) і забраў яе вясельную сукенку.

Іна Зайцава праславілася на маршах пратэсту ў Мінску дзякуючы сваёй бел-чырвона-белай вясельнай сукенцы. 31 кастрычніка дзяўчына прыехала ў Гродна, каб падтрымаць пратэстоўцаў і звольненых супрацоўнікаў «Азоту». Яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі яна вярталася ў сталіцу. У Гродне мінчанку змясцілі ў ізалятар часова ўтрымання.

Чытайце таксама: «Рванули сюда, потому что гордимся гродненцами». Минчанка в свадебном БЧБ-платье приехала поддержать Гродно. Ее задержали

У панядзелак, 2 лістапада Іну не выпусцілі, справу адправілі на дапрацоўку. Суд прайшоў на наступны дзень, дзяўчыну судзілі за пікет каля «Гродна Азот» па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах) і аштрафавалі на 25 базавых велічынь. Сукенку па рашэнні суда ў Іны канфіскавалі як рэчавы доказ правапарушэння.

Мінчанка збіраецца вярнуць сваю вясельную сукенку і абскардзіць прысуд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024