Навіны

Адлічыць «па-ціхаму» не атрымалася. Студэнтка ГрДУ расказала, за што яе выгналі з універсітэта

Вечарам 28 кастрычніка студэнтка 4-га курса факультэта дызайну Маргарыта Шыша не змагла зайсці ў асабісты кабінет на сайце ўніверсітэта. Таксама яна не знайшла свайго прозвішча ў электронных журналах. Такое адбылося упершыню за 4 гады. «Я не зразумела, што адбываецца, - кажа Маргарыта. — Я памятала пра вымовы і прафілактычныя гутаркі. Але тое, што мяне выкінуць адусюль без папярэджання, стала шокам».

Раніцай Маргарыту выклікалі з першай пары і азнаёмілі з загадам аб адлічэнні, датаваным 27 верасня. Копію дакумента даваць не хацелі. Калі Маргарыта адмовілася падпісваць загад, далі на рукі выпіску (дакумент ёсць у рэдакцыі Hrodna.life). Астатнія дакументы паабяцалі аддаць заўтра.

У спісах больш не значыцца

Маргарыта вучылася на бюджэце, мела сярэдні бал за мінулы семестр 9,4 і атрымлівала падвышаную стыпендыю. Абраная спецыяльнасць была звязаная з дызайнам адзення. Маргарыта некалькі разоў удзельнічала ў конкурсах «Мельніца моды», распісвала адзенне для сябровак, рабіла сувеніры і паштоўкі для студэнцкіх мерапрыемстваў. «Зараз атрымліваецца, што такія студэнты ўніверсітэту не патрэбныя», — кажа яна.

Спецыяльнасць Маргарыты — канструяванне адзення. Для сябе яна таксама шые вопратку сама

Прычынай адлічэння ў выпісцы з загаду пазначана «сістэматычнае невыкананне абавязкаў навучэнцам Кодэкса аб адукацыі, парушэнні Правілаў унутранага распарадку ўніверсітэта і Дамовы аб падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй за кошт бюджэту, а таксама ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў».

«Спявалі і парушалі цішыню на перапынках»

Супрацьпраўнымі, паводле дакладных запісак дэкана факультэта палічылі выкананне «Купалінкі», «парушэнне цішыні ў час перапынку», тое, што студэнты хадзілі па ўніверсітэце з бел-чырвона-белым сцягам і зрабілі здымкі з карткамі «Усё забаронена».



Усе «супрацьпраўныя» дзеянні з удзелам Маргарыты адбыліся пасля 9 жніўня.

Маргарыта Шыша — першая студэнтка, якую адлічылі з ГрДУ па палітычных матывах. Супрацьпраўнымі дзеяннымі адміністрацыя палічыла выкананне «Купалінкі» і «парушэнне цішыні на перапынках»

«Што вы тут робіце? Навошта вы сюды прыйшлі?» — такія пытанні задавалі студэнтам, што хацелі выказаць сваю пазіцыю. «Пра песні і здымкі адміністрацыя хутка даведалася. А ў адказ на пытанне, чаму ў некаторых карпусах універсітэта няма сталовай, буфетаў ці хаця б аўтамата з кавай, кажуць „мы не ведалі“. 25 гадоў корпусу на Тызенгаўза, а прарэктар Сінько пра гэта не ведае. Гэта як мінімум, дзіўна», — кажа Маргарыта.

«Самае страшнае — сказаць маме»

Зараз дзяўчына кансультуецца з праваабаронцамі аб магчымасцях адскарджвання адлічэння ды іншых варыянтах працягнуць адукацыю. «Сітуацыя цяжкая. Але, у прынцыпе, а была да такога гатова. Зараз самае цяжкае — сказаць бацькам, што я больш не студэнтка».

«Самае цяжкае — сказаць бацькам, што я больш не студэнтка»
Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024