Навіны

Спектакль «Паэма без слоў» у Тэатры лялек адмянілі

Спектакль «Паэма без слоў» быў запланаваны на 28 кастрычніка. Каля 14.00 28 кастрычніка гледачам ператэлефанавалі і паведамілі, што пастаноўку адмянілі. У тэатры патлумачылі, што адмена звязаная з хваробай аднаго з акцёраў. Ён здаў тэст на каранавірус — вынікаў пакуль няма.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, з акцёраў на бальнічным лісце Аляксандр Рацько, не задзейнічаны ў асноўным складзе спектакля.

Гледачы ў сацсетках запрашалі прыйсці і падтрымаць акцёрскую супольнасці, як раней стала вядома Hrodna.life. У спектаклі задзейнічаны Іван Добрук, якога затрымалі 25 кастрычніка, калі ён ішоў на прыпынак.

Раней спектакль перанеслі з 21 на 28 кастрычніка. Пастаноўка адбудзецца, але дата пакуль невядомая.

Прэм’ера пастаноўкі адбылася ў 2002 годзе. Рэжысёр — Алег Жугжда. Спектакль — удзельнік міжнародных тэатральных фестываляў у Літве, Расіі, Польшчы. Узнагароджаны дыпломам «За лепшы тэатральны эксперымент» VII Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа» (г. Брэст), прэміяй імя Ушакова «Лепшая сцэнаграфія», дыпломам «За лепшую рэжысёрскую працу» II Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек для дарослых «Лялька таксама чалавек» (г.Варшава).

Як падтрымаць рэдакцыю Hrodna.life?


Рэдакцыя Hrodna.life штодзённа публікуе для вас аператыўныя навіны. На краўдфандынгавай платформе «Талака» можна аформіць штомесячныя плацяжы, каб рэгулярна падтрымліваць рэдакцыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024