Навіны

Двух рэжысёраў Гродзенскага драмтэатра звольнілі па артыкуле. Раней яны абвясцілі страйк

Галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт і рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны артыст Сяргея Курыленкі падпісалі загады на звальненне. Іх звольнілі па артыкуле Працоўнага кодэкса за адмову ад выканання службовых абавязкаў, паведамілі яны Hrodna.life. Раней яны абвясцілі страйк. Дырэктар тэатра Ігар Гедзіч будзе «вырашаць пытанне» з адсутнасцю рэжысёраў, перадалі яго словы рэжысёры. Hrodna.life атрымаць каментар у дырэктара не ўдалося.

Супрацоўнікі драмтэатра падпісалі загады на звальненні, працоўныя кнігі яны яшчэ не атрымалі. 27 кастрычніка яны збіралі рэчы. Калегі з драмтэатра і тэатра лялек, некаторыя гледачы прыйшлі падтрымаць рэжысёраў.

Сяргей Курыленка прапрацаваў у Гродзенскім драмтэатры 40 гадоў, Генадзь Мушперт — 26. А ў цэлым апошні працаваў 48 гадоў у дзевяці тэатрах СССР. За апошнія два тыдні Мушперт упершыню за час працы атрымаў дзве вымовы. Прычына абодвух — рэжысёр своечасова не прадставіў план пастановак на 2021 год. «Я не мог гэтага зрабіць, таму што звольнены артыст Уланаў» (Ігара Уланава звольнілі 25 верасня 2020 года. Раней ён адмовіўся падпісаць тлумачальную запіску з нагоды спыненага 20 верасня спектакля). У Курыленка таксама ёсць вымова — за што, ён не ведаў.

Галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт і рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны артыст Сяргей Курыленка

 — Чаму мы далучыліся да страйку? Таму што хочам быць разам з народам. Я пачаў сваю працу ў Гродзенскім тэатры разам з тым, як спадар Лукашэнка атрымаў уладу. І вось я вельмі спадзяюся, што я сышоў з пасады — і ён таксама сыдзе. Думалі не адзін дзень. Тое, што адбылося ў нядзелю ў Мінску, зрабіла маю працу ў тэатры немагчымай. Пры такім становішчы працаваць немагчыма, тым больш, рэпеціраваць лёгкую камедыю. Я адчуваю сваю адказнасць перад тэатрам — і таму далучаюся да страйку. Калі патрабаванні народнай забастоўкі будуць выкананыя, мы вернемся ў тэатр, — растлумачыў Генадзь Мушперт Hrodna.life.

Артысты збіраюць рэчы пасля звальнення 27 кастрычніка

 — Ніякіх планаў няма. Доўга думаў. Гэта не такое простае рашэнне. Але я вырашыў, што трэба так, — пракаментаваў Сяргей Курыленка Hrodna.life. — Нічога не магу планаваць. Не ведаю, чым я буду займацца, акрамя тэатра.

 — Тэатр — гэта наша галоўная справа жыцця, у адрозненні ад дырэктара, для якога гэта толькі прыступка кар’ерная. Я нічым не займаўся ў сваім жыцці, акрамя тэатра, пачынаючы з 16 гадоў, — дадаў Генадзь Мушперт.

28 кастрычніка групе артыстаў драмтэатра трэба будзе граць чарговую камедыю «Деньги как дождь 18+». Яны плануюць адмовіцца граць спектакль і асцерагаюцца звальненняў па тым жа, што і рэжысёры, артыкуле. Раней частка артыстаў прапаноўвалі дырэктару адмовіцца ад камедыйных пастановак, пакуль у краіне адбываецца гвалт. Той не пагадзіўся.

Супрацоўнікі і гледачы драмтэатра прыйшлі падтрымаць звольненых

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024