У Гродне на вуліцы Падольнай знеслі дом № 48. Гэты двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў 1893 годзе, аднак не меў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. У 2011 годзе ён быў прызнаны непрыдатным для пражывання. Некалькі гадоў пуставаў - і вось яго знеслі, піша TUT.BY.

Знесці стары будынак вырашылі на пасяджэнні спецыяльнай камісіі ў Гродзенскім гарвыканкаме, распавяла TUT.BY начальнік Гродзенскага ЖЭСа № 6 Марына Дарафеева. Прычыны такія: дом быў непрыдатны для пражывання, будынак знаходзіўся ў аварыйным стане, а таксама размяшчаўся ў непасрэднай блізкасці ад праезнай часткі.

Фото: domofoto.ru
Так дом выглядаў ў 2015 годзе. Фота: domofoto.ru
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
У Гродне на вуліцы Падольнай знеслі дом № 48

Вуліца Падольная — адна з самых старых вуліц Гродна. Тут калісьці знаходзіўся так званы падол — квартал, які цягнуўся ўздоўж Нёмана ад Старога і Новага замкаў да могілак па вуліцы Антонава.

Калісьці тут стаялі магнацкія палацы, якія перамяжоўваліся з жыллём простых людзей.

Таксама на вуліцы былі дзве яўрэйскія малітоўныя школы. У канцы пазамінулага стагоддзя на вуліцы Падольнай знаходзілася і Аляксандраўскае рамеснае вучылішча.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
У Гродне на вуліцы Падольнай знеслі дом № 48