Навіны

«Мы не хаваем твары — нам не сорамна перад народам». Медыкі Гродна запісалі зварот

Медыцынскія работнікі Гродна паведамілі, што не могуць застацца ў баку ад падзей, якія адбываюцца ў іх любімай краіне. У звароце яны казалі пра гвалт на вуліцах, жорсткае абыходжанне ў тым ліку з іх калегамі, крымінальных справах у дачыненні да грамадзян, рэпрэсіях і «нелегітымнага прэзідэнта».

 — Мы хочам выказаць сваю салідарнасць з людзьмі іншых прафесій, якія не баяцца выказваць сваё меркаванне; усім грамадзянам нашай краіны, якія гэтак жа, як і мы, хочуць атрымаць абарону сваіх правоў і выкананне законаў, — сказалі медыкі ў відэазвароце. — Мы стаміліся баяцца. Мы не робім нічога супрацьзаконнага. Мы не хаваем свае твары, таму што сёння пара прымаць рашэнне. Кожнаму трэба зрабіць свой выбар. Кампрамісаў няма.

Прыводзім патрабаванні медыкаў цалкам:

Патрабуем прызнанаць выбары 09.08.2020 сфальсіфікаванымі.

Патрабуем правядзеньня новых, сумленных выбараў.

Мы супраць гвалту і рэпрэсій.

Мы супраць правядзення так званай «канстытуцыйнай рэформы», падчас якой адбудзецца толькі перагрупоўка кланаў з канчатковым пазбаўленнем магчымасці грамадзян Рэспублікі Беларусь уплываць на лёс сваёй краіны;

Мы патрабуем прыцягнуць да ўстаноўленай законам адказнасці тых, хто ўдзельнічаў або ўдзельнічаюць у катаваннях і здзеках у дачыненні да мірных грамадзян.

Мы патрабуем атрыманне аб’ектыўнай, своечасовай і дакладнай інфармацыі са СМІ;

Мы за спыненне любога пераследу альтэрнатыўных меркаванняў і выказванняў;

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення асоб, прызнаных палітвязнямі, і ўсіх незаконна затрыманых падчас мірных пратэстаў грамадзян;

Мы патрабуем спынення дыскрымінацыі прадстаўнікоў царквы і яе служыцеляў і прыхільнікаў;

Мы патрабуем справядлівага і сумленнага судовага разбору па факце фальсіфікацыі выніковых пратаколаў народнага галасавання на выбарах.

Мы выступаем супраць прымусовага звальнення медыцынскага персаналу і работнікаў адміністрацыі медыцынскіх устаноў па прычыне нязгоды з рашэннямі дзеючай улады ў Рэспубліцы Беларусь.

Мы, як прадстаўнікі самай гуманнай прафесіі, якія далі клятву лекара, заяўляем, што гатовыя аказваць медыцынскую дапамогу кожнаму, хто мае патрэбу ў ёй, незалежна ад полу, расы, нацыянальнасці, мовы, паходжання, маёмаснага і службовага становішча, месца жыхарства, адносіны да рэлігіі, перакананняў, прыналежнасці да грамадскіх аб’яднанняў, а таксама іншых абставінаў.

У гэты неспакойны час асабліва запатрабаванай з’яўляецца псіхалагічная і псіхатэрапеўтычная дапамога. Нагадваем, што яе можа атрымаць кожны, незалежна ад пералічаных фактараў, ананімна, патэлефанаваўшы ў кругласутачную бясплатную службу дыстанцыйнай псіхалагічнай дапамогі.

«Тэлефон даверу» па нумары 170 (г. Гродна), альбо 80 152 170 (Гродзенская вобласць).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024