Абласныя «Дажынкі», якія павінны былі прайсці ў Скідзелі 14 лістапада, адмянілі. Як расказалі TUT.BY у Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, прычына — сітуацыя з каранавірусам.

Скідзель павінен быў стаць сталіцай Гродзенскага абласнога фестывалю «Дажынкі-2020». Правесці свята планавалі 14 лістапада ў Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі.

Да фестывалю рыхтаваліся: высадзілі каля 600 дрэў і 55 тысяч кветак, абнавілі і адрэстаўравалі каля 30 аб’ектаў. Напрыклад, на шматпавярхоўках з’явіліся вялікія графіці на тэму збору ўраджаю, былі добраўпарадкаваныя вуліцы і двары, з’явіліся новыя аўтамабільныя развязкі. Таксама капітальна адрамантавалі мясцовы Дом культуры, дзе планавалі правесці асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы рэгіянальнага свята.

Аднак цяпер стала вядома, што абласныя «Дажынкі» адмянілі.

У Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама TUT.BY інфармацыю пацвердзілі і распавялі, што прычына — у эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.

 — Так, на жаль, абласны фестываль адмянілі. Дакладней, перанеслі мерапрыемства на наступны год. Усё з-за каранавіруса.

Работнікам, якіх планавалася ўшаноўваць на фэстывалі, узнагароды і граматы ўручаць на месцах.