Навіны

Акторы закрытага тэатра запісалі кліп-пародыю «Шчучыншчына». Выглядае вельмі натуральна

Акторы закрытага Купалаўскага тэатра Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч, якія звольніліся разам з калегамі на знак салідарнасці, ды рэжысёр Андрэй Кашперскі запусцілі сатырычны Youtube-канал «ЧинЧинЧенэл». У ім купалаўцы высмейваюць беларускае чынавенства і іранізуюць над дзяржаўнай прапагандай. Чарговае відэа — кліп «Шчучыншчына» — пародыя на прапагандысцкія ролікі.

«Новый музыкальный хит «Шчучыншчына» от восходящей звезды белорусской эстрады Елены ЖелудOk теперь в FullHD! Премьера данного видеоклипа состоялась в рамках национального аудиовизуального проекта «ЧинЧинЧенэл» в выпуске под идентификационным названием «ЧинЧин № 2 │ Чиновники в логове поколения NEXT», — так кліп падпісаны на канале купалаўцаў.

У ролі «Елены Желудок» выступіла акторка Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра Алена Зуй-Вайцяхоўская. Аўтары тэкста — акторы и музыкі Зміцер Есеневіч і Міхаіл Зуй, а таксама пісьменнік Андрэй Горват.

Падпісантам канала symbal.by відэа напомніла кліп 13-гадовай Ксеніі Дзягелька «Я из деревни» (2012).

Чытайце таксама: Беларусы знялі дзіўны кліп пра Дажынкі - «галоўнае свята краіны»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024