Дзяржаўны сцяг вывесілі на Лідскім замку ў канцы верасня на сцяне, якая глядзіць на галоўны ўезд у горад з боку мінскай трасы. Лідчан турбавала тое, якім чынам сцяг замацавалі на сцяне і ці не нанесены пры гэтым шкоду замку як гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Унесці яснасць у гэтае пытанне тады не ўдалося, піша TUT.BY. У адміністрацыі Лідскага замка (з'яўляецца часткай Лідскага гісторыка-мастацкага музея) журналістаў пераадрасавалі ў мясцовы аддзел культуры. У аддзеле культуры Лідскага райвыканкама TUT.BY сказалі, што дрэнна іх чуюць. Пасля гэтага датэлефанавацца па ўказаных на сайце нумарах не атрымалася. Да вечара таго ж дня сцяг з замка знялі.


Главный идеолог Гродненской области меняет старый флаг на новый из-за «внутренних вопросов»


14 кастрычніка Лідскі райвыканкам даслаў адказ на адпаведны пісьмовы зварот грамадзян. У ім гаворыцца, што «банер з выявай дзяржаўнага сцяга» быў замацаваны на спецыяльным каркасе, які змантавалі яшчэ ў 2009 годзе «на месцы каменнай і цаглянай сцяны перыяду 80-х гадоў XX стагоддзя». Сцяну пры гэтым не штрабілі. Такім чынам, парушэнняў адпаведных артыкулаў Кодэкса аб культуры і КаАП не было, гаворыцца ў дакуменце, які падпісаў намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Генадзь Уладыка.


В России снова пытались подделать «Лидский квас»


Лідскі замак быў пабудаваны ў 1323 годзе. Уваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.