У ТРК Triniti 15 кастрычніка адкрыўся магазін шведскага вытворцы адзення H&М. І калі ў Мінску адкрыццё крамаў сеткі выклікала нязменны ажыятаж, то ў Гродна усё прайшло досыць спакойна — не было нават ўрачыстай часткі праз сітуацыю з каронавірусам. Тым не менш, за некалькі хвілін да таго, як паднялі ралеты, каля ўваходу ў краму ўжо стаяла некалькі дзясяткаў чалавек, піша TUT.BY. А праз нейкі час каля прымерачнай ўжо выстраіліся чэргі.

Крама H&M у Гродна стала першай крамай брэнда ў рэгіёнах Беларусі. Ён знаходзіцца на першым паверсе ТРК Triniti і займае плошчу каля 1,8 тысячы кв. метраў. Ёсць мужчынскі, жаночы і дзіцячы аддзелы.

Цяпер у краме прапануюць восеньскую калекцыю.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Як і ў іншых крамах брэнда, H&M у Гродне прымае рэчы на перапрацоўку — за гэта тут даюць зніжку 15%. У адзін дзень можна прынесці неабмежаваную колькасць пакетаў непатрэбнага адзення, аднак купонаў будзе не больш чым два на чалавека. Зніжка дзейнічае на адну рэч у чэку.

Нагадаем, першая ў Беларусі крама H&M была адкрыта восенню 2019 года ў сталічным ГЗЦ Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў. Другі магазін брэнда ў Беларусі таксама з’явіўся ў сталіцы.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Шведскі брэнд адзення H&M заснаваны ў 1947 годзе. Цяпер кампанія налічвае амаль 5 тысяч крам больш чым у 70 краінах. H&M — другі па велічыні глабальны рытэйлер адзення пасля іспанскай карпарацыі Inditex. У Расіі першы магазін гэтага шведскага брэнда адкрыўся ў 2009 годзе, у Літве — у 2013 годзе, ва Украіне — у 2018-м.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Што пачым

Футболкі — ад 12,99 рублёў.

Шапкі — ад 17,99.

Жаночыя і мужчынскія джэмперы — ад 39,99.

Дзіцячыя пуловеры — ад 24,99.

Дзіцячая верхняя вопратка — ад 54,99.

Джынсы (мужчынскія і жаночыя) — ад 41,99.

Шкарпэткі (7 пар у пакунку) — 19,99.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY