У адным з двароў у мікрараёне Альшанка праходзіла дабрачынная сустрэча з прадстаўнікамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса, на якой дырэктарка арганізацыі распавядала пра хоспісную дапамогу і магчымасці для валанцёраў. На сустрэчу прыехалі спачатку супрацоўнікі міліцыі ў форме, а потым і АМАП. Дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка была затрыманая. Пра гэта TUT.BY распавялі жыхары аднаго з суседніх дамоў.

— Усё адбывалася ў двары на вуліцы Агінскага. Вольга распавядала пра арганізацыю, пра дзяцей, пра тое, як можна дапамагчы цяжкахворым дзецям. На сустрэчу сабралася не вельмі шмат людзей. Прыехалі міліцыянты з гучнагаварыцелем, пачалі казаць, каб мы разыходзіліся і што мерапрыемства незаконнае. Ніхто не разыходзіўся, супрацоўнікі адышлі, і праз нейкі час прыехаў АМАП. Вольгу затрымалі. Спачатку казалі, што за арганізацыю масавага мерапрыемства, а потым сказалі, што за ўдзел у мітынгу 9 верасня, аднак у той дзень ніякіх мітынгаў у горадзе не было. Можа, яны нешта наблыталі. Тым не менш яе забралі і сказалі, што могуць пратрымаць яе тры гадзіны для разбору, — распавялі гродзенцы.

Милиция пришла на благотворительную встречу
Міліцыя прыйшла на дабрачынную сустрэчу

Вольгу і яе мужа адвезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна. Там на іх склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за ўдзел ў несанкцыянаванай акцыі 6 верасня. Вольгу пакінулі ў ІЧУ да суда. Суд прызначаны на 16 кастрычніка, 10.00.

Партрэт Вольгі Вялічкі на вокладцы кнігі «Гарадзенкі», прысвечанай жанчынам горада з гісторыі і сучаснасці

Чытайце таксама: