12 кастрычніка суддзя суда Смаргонскага раёна Дзмітры Дамарад спыніў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Людмілы Сульжыцкай. Жанчыну судзілі за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, піша rh.by.

За масавым мерапрыемствам, што адбывалася ў Смаргоні 20 верасня, жанчына назірала здалёк, расказаў праваабаронца Алесь Дзергачоў. Тым не менш, на яе склалі пратакол за актыўны ўдзел. Падчас судовага пасяджэння суддзя прыйшоў да высновы: вінаватасць Людмілы Сульжыцкай не даказаная.

10 верасня той жа суддзя апраўдаў смаргонскага актывіста Аляксандра Паплаўскага. Аляксандр ужо адседзеў сем сутак за дробнае хуліганства, якія прысудзіла яму суддзя Людміла Пятрова. Але хлопец абскардзіў прыгавор ў абласным судзе. Справу накіравалі на перагляд Дзмітрыю Дамараду. Ён цалкам апраўдаў актывіста.