Навіны

У Гродне памёр паэт Юрка Голуб

Вечарам 12 кастрычніка ў гродзенскай лякарні № 1 памёр паэт Юрка Голуб. Прычынай стаў інсульт, паведаміў старшыня Гарадзенскай філіі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Валянцін Дубатоўка, які сябраваў і апекаваўся Юркам, піша lit-bel.org.

Развітанне з пісьменнікам запланаванае на сераду 14 кастрычніка ў Каложскай царкве аб 11 гадзіне. Пахаванне адбудзецца на радзіме паэта ў Зэльве.

Юрка Голуб — беларускі празаік, паэт, журналіст. З 1978 — загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», з 1979 — загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вядучы тэлепраграмы «Гродзеншчына літаратурная». Член СП СССР з 1971 г. Вершы Юркі Голуба перакладзены на літоўскую, рускую, украінскую, польскую мовы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024