Навіны

У Гродне ў яме намалявалі бел-чырвона-белыя палоскі. Дарожнікі адрамантавалі ўсю вуліцу

Мясцовыя жыхары на завулку Ціміразева даўно прасілі адрамантаваць асфальт на вуліцы. Як раптам, пасля з’яўлення малюнка ў адной з ям, прыехала дарожная брыгада. Autogrodno.by выехаў на месца.

Магчыма, усё пачалося крыху больш за тыдзень таму, калі ў адной з ям намалявалі бел-чырвона-белыя палоскі. Пазней фатаграфію абноўленай ямы даслалі ў Telegram:

7 кастрычніка на вуліцы адрамантавалі ўсе ямы!

— Гэта цуд нейкі. Ямы тут былі ўжо вельмі даўно. Мы з суседзямі скардзіліся, звярталіся ў гарадскія службы па дапамогу, але гадамі нічога не змянялася, як быццам наша вуліца нікому не патрэбная. І вось, страціўшы ўсе надзеі, літаральна два дні таму мы ўбачылі рабочых, якія ўжо ліквідавалі ямы, — распавёў мясцовы жыхар.

Суразмоўцы адзначылі, што толькі пра адну яму забыліся, дакладней пра правал у асфальце, які знаходзіцца ля краю дарогі.

Ці звязаны рамонт вуліцы з сімволікай, намаляванай незадоўга да гэтага ў адной з ям, суразмоўцы адказаць не змаглі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025