Мабільныя дадаткі Альфа-Банк і БСБ Банк працуюць з перабоямі. Кліенты банкаў паведамляюць, што не могуць здзейсніць плацяжы, валютна-абменныя аперацыі і іншае. Пазней чытачы паведамілі таксама пра перабоі ў працы мабільнага прыкладання Прыёрбанка, піша TUT.BY.

У кол-цэнтры Альфа-Банк паведамілі, што «назіраюцца праблемы з працаздольнасцю дадатка, профільныя спецыялісты ўжо займаюцца рашэннем гэтай праблемы і адновяць усё ў самыя кароткія тэрміны».

— На жаль, па тэрмінах не зможам зарыентаваць. Усё залежыць ад тэхнічнай складанасці пытання. Пастараемся ўсё зрабіць як мага хутчэй.

У БСБ Банк паведамілі, што з мабільным дадаткам «цяпер тэхнічны збой».

— Яго ўжо ліквідуюць, калі ласка, чакайце.

У абодвух банках не змаглі зарыентаваць па прыкладных тэрмінах ліквідацыі непаладак.