Падчас запуску цэхаў у «Гродна Азот» узнікае так званы факел. Пагрозы для горада ці экалогіі ён не ўяўляе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
З 8 кастрычніка ў цэху «Аміяк-4» і «Карбамід-3» пачаты пускавыя аперацыі. Яны ўключаюць у сябе разагрэў і вывад на тэхналагічны рэжым аддзяленняў цэхаў.
«У ходзе разагрэву асноўных аддзяленняў прымяняецца тэхналагічны газ. Для ўтылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы», — паведамілі на прадпрыемстве.
Факел можа гарэць на працягу некалькіх сутак, пакуль не завершацца ўсе пускавыя аперацыі. На прадпрыемствы падкрэслілі, што пагрозы гораду, экалогіі і жыхарам няма.
Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…