Навіны

У Гродне завялі яшчэ адну крымінальную справу за гвалт у дачыненні да АМАПа

Пасля бойкі на мірнай акцыі 27 верасня ў дачыненні да жыхара Мастоў следчыя распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Падазраванымі па гэтай крымінальнай справе прызнаныя яшчэ трое жыхароў Гродна: 43-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, 52-гадовы беспрацоўны і 33-гадовы кіраўнік кампаніі. Яны знаходзяцца ў ІЧУ.

Справу завялі пасля падзей 27 верасня. Падчас затрыманняў ля моладзевага цэнтра «Галактыка» 49-гадовы жыхар мастоў паспрабаваў «адбіць» пратэстоўцаў ля АМАПа. Пры гэта ён ударыў супрацоўніцу АМАП кулаком у твар і нагой па целе, заявілі ў прэс-службе МУС Беларусі. Ведамства выклала відэа допыту.

Мужчына прызнаўся пры допыце, што ў 1996 быў асуджаны за рэкет, у 2005-м — за забойства.

 — З якой мэтай вы нанеслі ўдар супрацоўніцы АМАПу ў твар?

 — Па-першае, я не ведаў, што яна супрацоўніца, таму што яна была ў масцы, у шлеме, у латах — гэта раз. Другое: я ў твар не біў. На ёй быў шлем з забралам — паспрабуйце стукнуць рукой у шлем з забралам! Я проста адмахваўся, ну можа быць, выпадкова. Які дурань будзе ў шлем біць?!

 — Пасля гэтага вы яшчэ нанеслі ўдар нагой. Для чаго?

 — Я нагой, не памятаю, каб наносіў. Там усё так было… можа, выпадкова там недзе.

Правозащитники: в Гродно не завели уголовных дел за избиение протестующих силовиками

Караник: в Гродно завели одно уголовное дело по жалобам на силовиков

Во время протестов ОМОНовец напал на таксиста в Гродно и пострадал. Избитого гродненца могут посадить

Падзяліцца
Меткі: законулады

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024