Новости

У Гродне затрымалі студэнтаў ГрДУ, якія збіраліся спяваць песні

28 верасня студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы сабраліся, каб спяваць разам. Акцыя не адбылася, але дваіх удзельнікаў затрымалі.

У 15:00 каля корпуса філалагічнага факультэта на Леніна, 32 сабраліся сем студэнтаў. «Нас было не так шмат, было прынята рашэнне проста стаяць», — распавёў Hrodna.life адзін з тых, хто там быў.

Спачатку да студэнтаў падышла жанчына з адміністрацыі ўніверсітэта. Яна казала пра тое, што ўсе студэнты сядзяць на парах, а не спяваюць. Таксама яна паспрабавала адвесці ўбок адну з удзельніц, распавёў іншы сведка.

Студэнты адышлі бліжэй да прыпынку недалёка ад корпуса. Да хлопцаў падышоў чалавек у форме ахоўніка ўніверсітэта. «Нібыта з добрых намераў ён параіў нам стаяць не каля ўніверсітэта, а па другі бок ад дарогі. Маўляў, нас так будзе лепш відаць, і нам будзе зручней. Мы вырашылі застацца, дзе стаялі», — распавёў адзін са студэнтаў. Потым студэнты сталі разыходзіцца, бо вырашылі, што іх занадта мала для акцыі. У гэты час у іх бок паехаў міліцэйскі бусік, які ўвесь гэты час стаяў побач з вучэбным корпусам.

Каля 15:30 дваіх, хлопца і дзяўчыну, адвялі ў бок невядомыя ў цывільным. Падвышаючы голас, яны пагражалі завезці студэнтаў у РАУС Ленінскага раёна на вуліцу Дубко. Потым яны павялі студэнтаў у бок машыны. Пазней стала вядома, што маладых людзей сапраўды затрымалі.

Студэнты ўпэўненыя, што міліцыю выклікаў нехта з адміністрацыі ўніверсітэта. Па іх словах, гэта адбывалася і раней.

25 верасня стала вядома, што студэнтаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй выклікаюць на дысцыплінарную камісію і пагражаюць выключэннем з вну. Іх распазнавалі па фатаграфіях з акцый пратэсту, акцый салідарнасці. Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта спявалі песні на Ажэшкі, на Кастрычніцкай, збіраліся ля корпуса музыкаў на Тызенгаўза і рабілі здымкі з таблічкамі «Усё забаронена», стаялі ў ланцугу салідарнасьці ля галоўнага корпуса ўніверсітэта. Яны пратэставалі супраць гвалту, фальсіфікацый падчас выбараў, ціску на навучэнцаў.

Фота: t.me/grsuperemeny/

Студэнты-актывісты яшчэ ў жніўні на сустрэчы з рэктаркай атрымалі ад яе адказ на тое, ці будуць пагражаць навучэнцам выключэннем. Тады рэктарка паабяцала, што нічога такога адбывацца не будзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024