Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка пракаментаваў затрыманне цяжарнай жанчыны ў Гродна, піша TUT.BY. Гаворка ідзе пра акцыі пратэсту ў Гродна 20 верасня, калі адной з першых затрымалі жанчыну, якая крычала, што цяжарная. Яе адвялі ў аўтазак, але пазней адпусцілі.

«Дзяржава дае аплачаны дэкрэтны адпачынак не для таго, каб будучыя мамы наведвалі падобныя мерапрыемствы, а каб яны маглі клапаціцца пра сваё здароўе і здароўе сваіх дзяцей, займацца іх выхаваннем і развіццём».

Ён заявіў, што дапамогі, якія выплачвае дзяржава на дзяцей, не павінны ісці на выплату штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. «Мы будзем гэта спыняць і глядзець, каб грошы сышлі на ўтрыманне дзяцей».