Навіны

Не паедзем у Польшчу? У Гродне адкрываецца першы H&M

Брэнд H&M адкрывае ў Гродне першую краму. Адкрыццё пройдзе 15 кастрычніка ў гандлёва-забаўляльным комплексе «Triniti».

H&M (Hennes & Mauritz) — адзін з найбольш буйных модных рытэйлераў. Акрамя Беларусі ён прадстаўлены ў 74 краінах свету. Брэнд пазіцыянуе сябе як вытворцу якасных рэчаў па даступнай цане і змагара за экалогію.

Трэцяя ў Беларусі і першая ў Гродне крама адкрыецца ў ТРК «Triniti» 15 кастрычніка, у 10.00.

Краму аформяць у новай дызайн-канцэпцыі з элементамі драўлянага дэкору і жывымі раслінамі. У ёй будуць аддзелы жаночай, мужчынскай і дзіцячай вопраткі, а таксама абутак і аксэсуары.

У гонар адкрыцця першай крамы ў горадзе ў афицыйнай групе H&M Беларусь ВКонтакте правядуць конкурс для пакупнікоў. Пераможцы атрымаюць падарункавыя карты H&M.


Чытайце таксама: Торгово-развлекательный комплекс TRINITI открывает ледовую арену

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024