У Гродне 32-гадовы настаўнік працы, даведаўшыся, што бацька адной з вучаніц служыць у міліцыі, сказаў дзяўчынцы, каб яна перадала яму прывітанне і што яе тата ёсць у спісах, якія выкладваюць розныя Telegram-каналы. Потым настаўнік папрасіў прабачэння за свой учынак, а МУС перадало матэрыялы праверкі па інцыдэнце ў СК, піша TUT.BY.

 — Я сказаў: перадай тату прывітанне, з народам міліцыі нельга так паступаць, што твой тата ёсць у спісе ў Telegram-канале, у якім ёсць прозвішчы супрацоўнікаў міліцыі. Вядома, неабдуманы і памылковы ўчынак, абразіў вучаніцу нашай школы. Не толькі яе, але і ўсю яе сям’ю, бацьку. Вядома, эмацыйна размаўляў з мамай [школьніцы]. Упэўнены, што гэта зусім мяне не ўпрыгожвае і паступіў я не так, як павінен быў паступіць, па-першае, мужчына, па-другое, выкладчык, — кажа мужчына на відэа, распаўсюджаным МУС.