Міліцыя прыйшла ў рэдакцыю Hrodna.life, таму што заўважыла бел-чырвона-белы сцяг у акне

Каля 16.40 у рэдакцыю Hrodna.life прыйшлі два супрацоўніка міліцыі. Яны паведамілі, што ўбачылі бел-чырвона-белы сцяг у акне рэдакцыі. Пачалі адміністрацыйны працэс па арт. 21.13 КоАП — Парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынка або збудаванні.

Згодна з арт. 21.13 КоАП, самавольныя пераабсталяванне, перафарбоўванне ці іншае змяненне балконаў, лоджый і іншых архітэктурных і канструктыўных элементаў фасадаў жылых дамоў, іншых будынкаў і збудаванняў, устаноўка на фасадах, балконах, лоджыях, дахах спадарожнікавых і іншых антэн, а таксама непрыняцце мер па падтрыманню ў належным стане знешняга выгляду жылых дамоў, іншых будынкаў, збудаванняў і агародж, цягне накладанне штрафу ў памеры ад двух да пятнаццаці базавых велічынь — ад 54 да 405 рублёў.

Калі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў рэдакцыю, сцяга ў акне не было. Участковы лейтэнант Міхаіл Паўлоўскі склаў пратакол апытання сведак, дзе апытаў дырэктара ТАА «Гродна Лайф Медыя» Аляксея Шоту і рэдактара сайта Ірыну Новік.

Хто паскардзіўся на сцяг у рэдакцыі, невядома. Па справе правядуць праверку.

10 верасня два бел-чарвона-белых сцягі канфіскавалі ў краме «Цудоўня», яшчэ раней — у краме «Адметнасць».

Неизвестные сорвали флаг с магазина «Цудоўня» и пытались избить владельца, называя его «фашистом»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024