Падрыхтоўку да трэцяга Форуму рэгіёнаў Украіны і Беларусі ў Гродне прыпынілі

Украіна прыпыніла падрыхтоўку да трэцяга Форуму рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які павінен прайсці 8−9 кастрычніка ў Гродне. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба ў інтэрв'ю агенцтву УНП.

«Падрыхтоўка да форуму пастаўлена на паўзу», — сказаў ён.

Пры гэтым Кулеба удакладніў, што мерапрыемства пакуль не адменена.

«Навошта адмяняць? Мы ж не ведаем, якой заўтра будзе сітуацыя. Тут трэба займаць вельмі ўзважаны падыход, прынцыповы, але ўзважаны. Менавіта такі падыход мы рэалізуем. Беларусь ніколі не ўяўляла для нас пагрозы. Мы ніколі не ўяўлялі пагрозы для Беларусі. Таму ў нас склаліся сяброўскія, вельмі глыбокія адносіны на ўсіх узроўнях. Таму мы ні ад чаго не адмаўляемся», — растлумачыў міністр.

Ён дадаў, што падрыхтоўка да форуму прыпыненая да моманту ўстанаўлення больш зразумелай для Украіны сітуацыі ў Беларусі. «Усё ставім на паўзу да таго моманту, пакуль не ўбачым тую новую рэальнасць, з якой нам давядзецца мець справу ў Беларусі», — сказаў Кулеба.

Нагадаем, другі форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі адбыўся 4 кастрычніка мінулага года ў Жытоміры. На ім былі падпісаны два міжурадавыя пагадненні і 15 пагадненняў аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Тады ж упершыню сустрэліся Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шукаць скарбы Храптовічаў, слухаць музыку і гуляць у квізы. Што на «Ноч музеяў» прапануюць гродзенскія музеі?

Выступ гурта “Вочы”, феерверк і гульні прапануюць на “Ноч музеяў” у Гродне. Праграма “Чароўныя гісторыі.…

14 мая 2024

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў "Аднакласніках" сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота…

13 мая 2024

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024