Лукашэнка прызначыў новага Генеральнага пракурора Беларусі

Лукашэнка прызначыў новага Генэральнага пракурора Беларусі. Ім стаў Андрэй Швед, які раней быў старшынёй Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Пул першага».

Андрэю Шведу — 47 гадоў, ён нарадзіўся ў Гомельскай вобласці. Скончыў БДУ, праходзіў службу на розных пасадах у органах пракуратуры Мінска і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Узнагароджаны ордэнам Пашаны і ордэнам Айчыны III ступені.

З 2006 па 2010 год працаваў начальнікам юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У 2010−2011 гадах быў намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, у 2012−2013 гадах — першым намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 22 красавіка 2013 года па 9 верасня 2020 года быў старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

З 2011 года па 9 верасня 2020 года генпракурорам Беларусі быў Аляксандр Канюк.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024