Навіны

Карціны з жыцця Гродна: у двары гандлёвага цэнтра ABC з’явіліся новыя малюнкі

Амаль чатыры месяцы гродзенскі мастак-рэстаўратар Аляксей Навумчык працаваў над стварэннем роспісаў у двары гандлёвага цэнтра ABC. Яго новы праект складаецца з чатырох карцін прысвечаных розным эпохам з гісторыі Гродна.

Аляксей працуе рэстаўратарам у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Гэты праект ён рабіў у вольны ад працы час. Ён планаваў скончыць працу яшчэ летам, але з-за палітычных падзей у краіне праект расцягнуўся на некалькі месяцаў.

«Я задаволены працай. Усё, што хацеў рэалізаваць, я рэалізаваў. Такіх вялікіх праектаў у горадзе ў мяне не так ужо і шмат, таму для мяне — гэта чарговае творчае дасягненне», — распавёў Hrodna.life Аляксей Навумчык. Паводле яго слоў, многія ўбачаць на малюнках знаёмыя месцы і знаёмых людзей.

Што маляваў Аляксей?

Праект складаецца з чатырох малюнкаў, якія расказваюць пра чатыры эпохі гісторыі Гродна: Рэнесанс, царскі перыяд, міжваеннае дваццацігоддзе і савецкую эпоху.

Роспісы Аляксея Навумчыка. Першы прысвечаны эпосе Адраджэння, другі і трэці - царскаму і польскаму перыяду з жыцця горада. Фота: Руслан Кулевіч
Чацвёрты роспіс прысвечаны савецкаму перыяду. На дальнім плане намаляваны ўнівермаг. Фота: Руслан Кулевіч

Што яшчэ маляваў мастак?

Ва ўнутраным дворыку гандлёвага цэнтра ABC на працягу некалькіх гадоў можна было ўбачыць вялікія роспісы сцен з відамі Гродна пачатку XX стагоддзя. Гэтыя роспісы Аляксей Навумчык маляваў у 2017 годзе. У пачатку лістапада 2019 года гарадскія службы разбурылі сцяну з часткай малюнкаў. Рабочыя спасылаліся на аварыйнасць сцяны. Тады ж кіраўніцтва гандлёвага дома «Нёман» паабяцала ў будучыні аднавіць роспісы. У выніку карціны не аднавілі, але кіраўніцтва «Нёмана» дало магчымасць мастаку рэалізаваць новы праект.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024