Навіны

Работніцу «Гроднапрамбуду», якая выступала за страйк, выклікалі на допыт па крымінальнай справе

У Горадні супрацоўніцу «Гроднапрамбуду» Юлію Сьліўко выклікалі на допыт у СК. Да яе дому прыходзілі невядомыя, піша С**бода.

Юлію Сьліўко дапыталі ў Сьледчым камітэце ў якасьці сьведкі па крымінальным артыкуле 342 «Арганізацыя або падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або ўдзел у іх». Да таго ж яе выклікаюць у РАУС зь невядомай прычыны.

Па некалькіх ранейшых месцах жыхарства Сьліўко прыходзілі невядомыя людзі, прадстаўляліся суседзям праваахоўнікамі, зь якой прычыны шукалі жанчыну — невядома.

Сама Юлія расцэньвае такія дзеяньні як запалохваньне і ціск за сваю грамадзкую пазыцыю. Раней яна плянавала ўдзельнічаць у страйку на прадпрыемстве, выступала на мітынгу і ў СМІ. Сьліўко з сынам часова не жыве па сваім сталым месцы жыхарства, бо баіцца перасьледу.

«Если не заткнешься — имей в виду…» Активистке стачкома «Гроднопромстроя» поступают угрозы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024