Беларускія памежнікі не пусцілі кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі ў краіну. Тадэвуш Кандрусевіч 31 жніўня вяртаўся з Польшчы, дзе быў у службовай камандзіроўцы. Дзяржпагранкамітэт адмаўляецца ад каментароў. Ці могуць наогул быць прававыя падставы для таго, каб беларуса не пускаць дадому, піша TUT.BY.

Тадэвуша Кандрусевіча 31 жніўня не прапусцілі у Беларусь праз памежны пераход Кузьніца Беластоцкая — Брузгі. Ён вяртаўся з Польшчы, дзе быў у службовай камандзіроўцы. Мітрапаліт вярнуўся у Польшчу, правёўшы на памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая — Брузгі крыху больш за тры гадзіны.

Супрацоўнікі пагранслужбы Рэспублікі Беларусь адмовілі кіраўніку беларускага каталіцкага епіскапату ва ўездзе ў краіну без тлумачэння прычын, сказана ў афіцыйнай заяве генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкі. Каталікі заклікаюць маліцца за Кандрусевіча: «У няпросты для ўсіх нас час давайце мабілізуемся ў малітве, а таксама праявім асаблівую салідарнасць і будзем падтрымліваць адзін аднаго ў кожнай сітуацыі, бо мы — адна вялікая сям’я».


Чытайце таксама: Молитва и разгон акции. Как протестовали в Гродно 31 августа


Дзяржпагранкамітэт адмовіўся ад каментароў па гэтай сітуацыі.

— Грамадзяніну Рэспублікі Беларусь не можа быць адмоўлена ва ўездзе ў сваю краіну, бо гэта канстытуцыйнае права на свабоду перамяшчэння, — тлумачыць TUT.BY адвакат Антон Гашинский, кіраўнік партнёр адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскі і партнёры». — Гэта права можа быць абмежавана толькі рашэннем суда, але толькі на выезд з краіны, не на ўезд. Уезд нічым быць абмежаваны не можа. Замежная асоба або асоба без грамадзянства — так, іх маюць права прызнаць персонамі нон-грата і не ўпускаць у краіну пэўны тэрмін.

Беларуса могуць не ўпусціць у краіну, толькі калі яго прызналі страціўшым грамадзянства Рэспублікі Беларусь, кажа адвакат.

— Прычыны страты грамадзянства могуць быць розныя. Напрыклад, калі ў чалавека ёсць адначасова і грамадзянства іншай краіны, падвойнае грамадзянства.

У мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча няма іншага грамадзянства, акрамя беларускага, удакладніў TUT.BY прэс-сакратар Каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько.

— Каля 10 гадоў таму ў Тадэвуша Кандрусевіча было расійскае грамадзянства, але ён ад яго адмовіўся, — дадаў Юрый Санько.

Адвакат Антон Гашынскі тлумачыць, што падставы для страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь пералічаны ў артыкуле 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 года «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

Напрыклад, грамадзянства Беларусі можа быць страчана, калі асоба паступае «на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы» пры адсутнасці асобна прапісаных падстаў. Пазбавіць грамадзянства ў такім выпадку могуць як па заяве самога грамадзяніна, так і па ініцыятыве органаў унутраных спраў або органаў дыпламатычнай службы.