Навіны

Рэчы Ядкоўскага і паўстанцкая запанка. У Новым замку падрыхтавалі новую экспазіцыю

Новая экспазіцыя расказвае пра гісторыю Гарадзеншчыны з канца 18-га да 20-га стагоддзя. Залы прысвечаныя 19 стагоддзю, міжваеннаму перыяду, Другой сусветнай вайне, пасляваеннай адбудове Гародні. Зала, дзе сабраныя самыя цікавыя рэчы, звязаныя з дзейнасцю Юзафа Ядкоўскага — заснавальніка музея, тое, што ён збіраў яшчэ ў 20 — 30 гадах, распавёў r**yja.com Андрэй Вашкевіч, адзін са стваральнікаў экспазіцыі.

Па словах Андрэя Вашкевіча, у экспазіцыі шмат цікавых экспанатаў, якія з’яўляюцца эксклюзіўнамі рэчамі, набытымі ў гарадзенцаў:

— Напрыклад, у экспазіцыі, прысвечанай паўстанню, ёсць цікавая запанка паўстанцкая сярэдзіны 19 стагоддзя. Яна была знойдзена гарадзенцамі і перададзеная ў музей. У экспазіцыі генерала Антонава ёсць вельмі цікавая карціна невядомага нямецкага марыніста, яна з кабінета Антонава. Яе аднавілі музейныя рэстаўратары. Сурдут гарадзенскага чыноўніка пачатку 20-га стагоддзя. Нават на ім захавалася фірмовая бірка майстра Прэнскага, які гэты сурдут пашыў.

Па словах Андрэя Вашкевіча, музейная экспазіцыя ў Новым замку Гародні пашырылася за кошт плошчаў, дзе раней знаходзілася бібліятэка імя Карскага і цяпер гэтыя пакоі атрымалі новае жыццё.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024